Хто ён, дабрачынны донар Бярэзіншчыны?

Раніца. Каля кабінена №107 у Бярэзінскай ЦРБ шматлюдна. Тут праходзіць акцыя “Дабрачынны донар”. Медыцынскія работнікі запаўняюць персанальныя дадзеныя донараў, пытаюцца пра самаадчуванне, глядзяць аналізы крыві, флюараграфічнае абследаванне, заключэнне тэрапеўта. Усё ў парадку — можна здаваць кроў… Перад гэтым, вядома ж, неабходна папіць салодкага чаю, каб у крыві было больш глюкозы.
Далучыліся да акцыі 25 бярэзінцаў, многія з іх – менавіта медыцынскія работнікі. Мы пацікавіліся ў донараў, чаму яны вырашылі прыняць удзел у акцыі, колькі разоў ужо здавалі кроў, ды і ўвогуле, ці ўплывае донарства на самаадчуванне і здароўе.

Вольга ЖУКОЎСКАЯ:

— Упершыню далучылася да гэтай дабрачыннай акцыі гады тры таму, калі пачала працаваць у Бярэзінскай ЦРБ. А сёння здала кроў ужо ў пяты раз. Не, зусім не страшна і не балюча. Наадварот – бадзёры, пазітыўны настрой. Здаю кроў, таму што добра разумею важнасць гэтай справы. Чаму б не дапамагчы камусьці выратаваць жыццё, палепшыць здароўе, калі ёсць такая магчымасць?!

Уладзімір САВАСЦЕЕНКА:

— Я малады спецыяліст. Толькі нядаўна прыступіў да работы. Таму, зразумела, менавіта ў Бярэзінскай ЦРБ да акцыі далучыўся ўпершыню. А так я донар “са стажам” – 20 разоў здаваў кроў. Многія пытаюцца, навошта? Працую хірургам, таму добра разумею, як іншы раз падчас аперацый, каб выратаваць жыццё пацыенту, неабходна донарская кроў. Ведаеце, калі мы здаём кроў, гэта не ўплывае адмоўна на наша здароўе. Вядома ж, нельга фанатычна, да прыкладу, па некалькі разоў на месяц станавіцца донарам. Неабходна рабіць перапынак — не менш, чым на тры месяцы.

Поўную версію чытайце ў нумары 63 газеты ад 24 жніўня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *