Як атрымаць пуцёўку ў санаторый

Санаторна-курортнае лячэнне набывае папулярнасць сярод бярэзінцаў. Таму мы пацікавіліся ў вядучага спецыяліста па аздараўленні насельніцтва Бярэзінскага раёна Алены Післевіч, як набыць пуцёўку, каб паспець адпачыць да канца года?
Так, любы працуючы грамадзянін, якому патрабуецца аздараўленне, можа атрымаць пуцёўку. Умова – прадастаўленне медыцынскай даведкі аб тым, што сапраўды існуе неабходнасць у санаторна-курортным лячэнні. Пуцёўкі ў санаторыі рознага профілю маюцца зараз у дастатковай колькасці. Звяртацца за дадатковай інфармацыяй неабходна ў рабочыя дні па тэлефоне 5-19-16 з 9.00 да 13.00 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *