Як будуць працаваць бярэзінскія праваахоўнікі ў навагоднюю ноч

У час навагодняй ночы па вуліцы Кастрычніцкай ад перакрыжавання з вуліцай Перамогі да выезду з гаражоў Бярэзінскага райвыканкама з 15.00 31 снежня да 5.00 першага студзеня будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў.

Ды і ва ўказаны час на падыходах да цэнтральнай плошчы горада міліцыянеры наладзяць работу кантрольна-прапускных пунктаў. Яны ні ў якім разе не прапусцяць на свята асоб у нецвярозым стане і грамадзян з запасам спіртных напояў і піратэхнікі.

— Робіцца гэта з мэтай папярэджвання надзвычайных здарэнняў і згодна з распараджэннем МУС Рэспублікі Беларусь № 83 ад 9 ліпеня 2008 года “Аб мерах па ўдасканальванні забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і ўзнікнення надзвычайных сітуацый”, — падкрэсліў намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Генадзій Рабіза. – Няхай нішто не азмрочыць нам сустрэчу Новага года!

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *