Як бярэзінцам выгадна палепшыць жыллёвыя ўмовы, раскажа наша актуальнае інтэрв’ю

Менавіта ён можа стаць не толькі марай, а і рэальнасцю. А ўвасобіць ідэі ў жыццё сёння стала магчымым і дзякуючы клопату дзяржавы. Як бярэзінцам выгадна палепшыць жыллёвыя ўмовы, раскажа наша актуальнае інтэрв’ю з начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аленай ЛЕШКЕВІЧ.

Знос лядашчых дамоў па вуліцы Кастрычніцкай, на месцы якіх у далейшым «прызямліцца» новабудоўля

— Зразумела, што асобы з ліку льготнай катэгорыі грамадзян не застануцца без сацыяльнай падтрымкі і ў бягучай пяцігодцы.

— Так, ужо сёлета запланавана пачаць будаўніцтва двух шматкватэрных жылых дамоў па вуліцы Кастрычніцкай і Красіна горада. Дзякуючы гэтаму, бярэзінцы стануць навасельцамі 25 і 60 кватэр адпаведна. Прычым, адна з новабудоўляў парадуе навінкамі: пакватэрным электраацяпленнем і ліфтамі. Пра што раней бярэзінцы маглі толькі марыць!

Сума дзяржаўнай субсідыі = колькасць членаў сям’і (20 м2 на 1 чалавека) * кошт 1 м2, вызначанага для льготнага крэдытавання (817 руб. за м2). Чарговасць (па даце пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў) захоўваецца.

— Якія работы вядуцца сёння на месцы будучых шматкватэрак?

— Агульны тэрмін будаўніцтва ўключае перыяд з сакавіка па верасень. Заказчыкам работ выступае КДУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Бярэзінскага раёна”. Па вуліцы Кастрычніцкай ужо вядзецца знос лядашчых дамоў, на месцы якіх у далейшым «прызямліцца» новабудоўля на 25 кватэр.

— Хто ж з бярэзінцаў зможа стаць шчаслівым гаспадаром новенькай кватэры?

— Запланавана, што 10 кватэр, пабудаваных за кошт сродкаў абласнога бюджэту, атрымаюць грамадзяне, пераселеныя з лядашчага і аварыйнага жылля, прызнанага ва ўстаноўленым парадку непрыдатным для пражывання. Астатнія 15 кватэр шматдзетныя сем’і пабудуюць за ўласныя сродкі на льготных умовах згодна з Указам № 240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”.

Выгляд будучага шматкватэрнага дома па вуліцы Кастрычніцкай

— На якіх умовах ажыццяўляюцца льготнае будаўніцтва і перасяленне?

— Што датычыць перасялення, то з грамадзянамі, якія пражывалі ў арэндным жыллі дзяржфонду, заключаецца дагавор найму на ранейшых умовах. Гэта значыць, прадастаўляецца жылое памяшканне з раўназначнай плошчай і спажывецкімі якасцямі. А былым уласнікам непрыдатнага сёння жылля выплачваецца кампенсацыя згодна з рыначнай вартасцю нерухомасці і прапануецца новае арэнднае жыллё для далейшага пражывання. Шматдзетным сем’ям, дзецям-сіротам, сем’ям, дзе выхоўваюцца інваліды, а таксама інвалідам І і ІІ груп прадастаўляецца дзяржаўная падтрымка ў выглядзе субсідый на выплату часткі працэнтаў і пагашэнне часткі асноўнага доўгу па крэдытах на льготнае будаўніцтва. Атрымальнікамі субсідый з’яўляюцца і ўсе грамадзяне, якія маюць патрэбу ў дзяржпадтрымцы, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 года № 13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў”.

— Ці дазволіць развіццё будаўніцтва ў раёне ў перспектыве забяспечыць жыллём жадаючых?

— Так, распачатае сёлета будаўніцтва дазволіць атрымаць кватэры ўсім жадаючым з ліку шматдзетных сем’яў. Ім таксама за кошт сродкаў дзяржпадтрымкі прадастаўляецца права на індывідуальнае будаўніцтва, набыццё другаснага жылля і рэканструкцыю існуючага ва ўласнасці.

У абавязковым парадку на льготных умовах жыллём будуць забяспечаны і сем’і, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама дзеці-сіроты, інваліды І і ІІ груп. Дарэчы, пасля ацэнкі сітуацыі па паляпшэнні жыллёвых умоў бярэзінцамі, якая
склалася сёння, бачна: назіраецца станоўчая дынаміка. Лічу, што да наваселля варта рыхтавацца і бярэзінцам з агульнага спісу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. І гэта акалічнасць не можа не радаваць!

— Усяго ў райвыканкаме ў спісе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў — 745 чалавек. У ліку іх 86 шматдзетных сямей,190 дзяцей-сірот, 25 інвалідаў І і ІІ груп, а таксама сямей, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, — пракаменціравала Алена Лешкевіч.

Гутарыла Алена МУРАЧ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *