Як на Бярэзіншчыне павіншавалі людзей залатога ўзросту

Сэнс яе жыцця – у працы

М. Каўзуновіч, С. Наскавец і А. Токан уручаюць падарункі юбілярцы

Для Сафіі Буліч з аграгарадка Лешніца гэта не проста прыгожыя словы. Для яе на самой справе праца стала сэнсам жыцця на многія і многія гады. Сафія Фёдараўна была даяркай тагачаснага калгаса “Ленінскія дні”. Ды якой даяркай! Яе прозвішча гучна звінела на ўвесь раён, а поспехі, якіх яна дасягала, былі па сілах толькі самым-самым перадавым жывёлаводам. Нездарма ўрад высока ацаніў уклад С. Буліч у развіццё сельскай гаспадаркі і адзначыў яе ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Нагодай яшчэ раз узгадаць гэтае прозвішча і падзякаваць жанчыне за старанную працу стаў Дзень пажылых людзей, напярэдадні якога да ветэрана працы завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Пагосцкі” Святлана Наскавец. Дарэчы С. Буліч нядаўна адзначыла і 85-гадовы юбілей. Доўгіх вам гадоў, Сафія Фёдараўна!

Анатоль ПАЛЫНСКІ. Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *