Як не атрымаць траўму падчас галалёду?

Парады ўрача-хірурга Бярэзінскай ЦРБ Настассі ЦЯРПЕЛАВАЙ:

— Зараз вялікая рызыка атрымаць траўму на вуліцы. Да прыкладу, толькі за панядзелак да мяне на прыём звярнуліся 8 чалавек з “галалёднымі” траўмамі: пераломы касцей рук, ног, удары грудной клеткі … Таму раім бярэзінцам прытрымлівацца простых правіл. Неабходна выбіраць правільны абутак з няслізкай падэшвай. Калі магчыма, лепш абыходзіць ўчасткі, пакрытыя лёдам, старацца наступаць на ўсю падэшву, ісці павольна.

Не забывайце, што найбольш небяспечныя — абледзянелыя прыступкі і ганак, старайцеся трымацца за поручні. Таксама не трымайце рукі ў кішэнях.

І самае галоўнае, не спяшайцеся, ідзіце павольна, уважліва глядзіце пад ногі! Беражыце сябе!

Нагадаем, у Бярэзінскай ЦРБ працуюць два ўрачы-хірургі, таксама з “галалёднымі” траўмамі можна звяртацца кругласутачна ў прыёмнае аддзяленне райбальніцы альбо выклікаць “хуткую дапамогу”.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *