Як не памыліцца з выбарам расады?

Дачны сезон набірае абароты, і ўжо пачасціліся скаргі садаводаў-аматараў на якасць насення і сродкаў аховы раслін. Парады, як не памыліцца з выбарам апошніх, дае начальнік Дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін па Бярэзінскім раёне Васілій Піскун.

Па-першае, у прадаўцоў насення трэба патрабаваць пасведчанне. Там будуць указаны гатункавыя і пасяўныя якасці прадукцыі. Не лішнім будзе праверыць і тэрмін дзеяння дакумента. Куды больш рызыкуе пакупнік, набываючы расаду і насенне ў стыхійных гандляроў. Таму лепшая рэкамендацыя – арыентавацца на гатункі, што вырошчваюцца ў Беларусі і занесены ў Дзяржаўны рэестр гатункаў, улічваць урадлівасць палеткаў і набываць пасадачны матэрыял у спецыялізаваных магазінах.

Па-другое, аддаваць перавагу сродкам аховы раслін, што зарэгістраваны і дазволены для выкарыстання ў нашай краіне. Звярніце ўвагу і на ўпакоўку. Яна не павінна быць пашкоджанай, а адлюстроўваць інфармацыю аб тэрміне прыдатнасці і выкарыстанні, мерах першай дапамогі пры атручванні, — падзяліўся спецыяліст.

Запісала Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *