Як працуе зараз аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Бярэзінскага ТЦСАН?

У асноўным будынку Бярэзінскага ТЦСАН ідзе рамонт. Многія цікавяцца, ці можна наведваць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў? За каментарыем мы звярнуліся да яго загадчыцы Алены ВАРАНОВІЧ:
— Мы працуем у штатным рэжыме. Проста заняткі на час рамонту праводзяцца да абеду ў адным з памяшканняў Бярэзінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (займаюцца ў музыкальным гуртку, дэкаратыўнай творчасцю, працоўнай рэабілітацыяй), пасля абеду – у памяшканні фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” (тут працуе камп’ютарны гурток). Наша агульная задача – каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі не сядзелі дома, замкнутыя ў чатырох сценах, а, па магчымасці, вялі актыўны лад жыцця. Для гэтага і працуе калектыў Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, наша аддзяленне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *