Як прайшла на Бярэзіншчыне “Зіма-2020” без снегу?

У мінулыя выхадныя дні, 18-19 студзеня, у вёсцы Высокая Гара прайшлі спаборніцтвы на Кубак Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні «Зіма-2020».


На іх падалі заяўкі каля 110 аматараў гэтага віду спорту з Бярэзінскага, Слуцкага, Пухавіцкага, Лагойскага, Барысаўскага раёнаў і горада Мінска. Адсутнасць снежнага покрыва не стала вялікай перашкодай для юных арыенціроўшчыкаў, бо спаборніцтвы вырашылі праводзіць… бегавымі практыкаваннямі.
Па выніках забегаў пераможцам стала каманда клуба арыентавання «Случь», другое месца — у клуба спартыўнага арыентавання «Беразіно», трэцімі сталі прадстаўнікі Пухавіцкага раёна.
У індывідуальным першынстве сярод бярэзінцаў быў названы лепшым у сваёй узроставай групе Ілья Крушны, другое месца занялі Марына Курач, Дар’я Крэер, Аляксандр Акуліч, Дзяніс Гарошка, Аляксандр Пянкрат. На трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Вольга Дзербан, Эльвіра Абрамовіч, Вікторыя Прымачонак, Вікторыя Карчашка, Максім Калатухін і Арцём Гарошка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *