Як у арганізацыях Бярэзінскага раёна змагаюцца з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі?

Сёння актуальная тэма – як засцерагчы сябе ад каранавіруснай інфекцыі. Галоўныя рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў – дасканала мыць рукі, апрацоўваць іх антысептыкамі, па магчымасці пазбягаць месцаў масавага знаходжання людзей.
Мы пацікавіліся ў кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія меры прафілактыкі яны прымаюць, каб засцерагчы сваіх работнікаў ад каранавіруснай інфекцыі.
Вадзім БУЙНІЦКІ,
галоўны санітарны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ:

— Ведаеце, лепшая абарона ад многіх захворванняў – гэта здаровы лад жыцця. Таму ўсе нашы супрацоўнікі за здаровы лад жыцця. Якія прафілактычныя меры прымяняем цяпер? Супрацоўнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы: маскамі, антысептыкамі, пальчаткамі. У санвузлах устаноўлены дазатары з антысептычнымі і дэзынфіцыруючымі сродкамі. Вядома ж, захоўваем нормы асабістай гігіены (як мага часцей і дбайна мыем рукі). Зараз наша галоўная задача – данесці да людзей інфармацыю па прафілактыцы інфекцыі.

Алена ЖОЛУДЗЕВА,
дырэктар Бярэзінскага ТЦСАН:

— Мы распрацавалі план прафілактычных мерапрыемстваў. Нашы супрацоўнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы: маскі, антысептыкі, пальчаткі…
У супрацоўнікаў вымяраем тэмпературу. У памяшканні ТЦСАН ёсць дазатары з антысептыкамі. Вядома ж, інфармуем праз газету, лістоўкі, брашуры, тэлефануем і нашым падапечным, што, па магчымасці, неабходна заставацца дома, пазбягаць месцаў масавага знаходжання людзей, часцей мыць рукі. Працуе ў нас і “гарачая лінія” па дастаўцы прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Робім, здаецца, усё магчымае, каб прадухіліць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі.

Працяг чытайце ў газете № 27 за 8 красавіка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *