Якія ўстаноўлены нормы выдачы лекаў?

— Як вядома, Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сувязі з пандэміяй устанавіла пэўныя нормы выдачы асобных лекаў і антысептычных сродкаў. Колькі іх цяпер зможа выдаваць у адны рукі правізар?

Святлана Валянцінаўна, аграгарадок Пагост.

Адказвае намеснік загадчыка ЦРА №19 Аляксандр Закамалдзін:


— Сапраўды, Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла нормы аднаразовай выдачы асобных тавараў. Яны будуць дзейнічаць па 1 ліпеня 2020 года. Абумоўлена гэта ажыятажам на некаторыя віды лекаў, медыцынскіх вырабаў і тавараў аптэчнага асартыменту. Так, у адны рукі правізар выдасць пакупніку 40 таблетак парацэтамолу ў дазіроўцы 200 і 500 мг, 40 таблетак арпетолу ў дазіроўцы 100 мг альбо 30 мг, 10 капсул флустопу ў дазіроўцы 75 мг. На медыцынскія маскі, павязкі норма аднаразовай рэалізацыі складае 10 штук, на пальчаткі — 5 пар. Антысептычных лекавых сродкаў можна набыць 2 упакоўкі, дэзынфіцыруючых сродкаў для апрацоўкі рук (гель, раствор) ва ўпакоўцы аб’ёмам не болей за 100 мл — 2 упакоўкі, а аб’ёмам больш за 100 мл, аднак не менш за 1000 мл – 1 упакоўку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *