Якія вакансіі запатрабаваны на Бярэзіншчыне

 

На мінулым тыдні прайшла нарада, на чале з намеснікам старшыні райвыканкаму Паўлам Сугака, на якой разглядалася сітуацыя на рынку працы ў Бярэзінскім раёне і шляхі зніжэння яе напружанасці.

Актуальнасць правядзення пасяджэння абумоўлена тым, што наш раён вось ужо другі год запар уключаны ў спіс тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы.

Вольга КАЛЯЧКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

Сёлета ў першым квартале за садзейнічаннем у працаўладкаванні да нас звярнулаася 96 чалавек. Працаўладкавана 81 жыхар Бярэзіншчыны, у тым ліку 27 беспрацоўным. На 1 красавіка на ўліку ў цэнтры занятасці стаяла 7 беспрацоўных (3 гараджаніны і 4 сельскія жыхары – 4 мужчыны і 3 жанчыны). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,1% і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года не вырас. Спецыялісты цэнтра занятасці штотыднёва праводзяць маніторынг рынку працы, сустракаюцца з беспрацоўнымі і праводзяць работу па іх працаўладкаванні. Дарэчы, колькасць незанятых вакансій у раёне перавышае колькасць асоб, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні. Пераважная большасць гэтых вакансій – рабочыя спецыяльнасці.

Для забеспячэння занятасці насельніцтва і змяншэння напружанасці  на рынку працы ў раёне сёлета 19 мая распрацаваны комплекс мер. Асноўныя напрамкі гэтай работы — выкананне мерапрыемстваў праграмы “Рынак працы”, развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці, развіццё і аздараўленне ўжо існуючых арганізацый і прадпрыемстваў.

Міхаіл ТРАЎНІЧАК, дырэктар філіяла “Мадзікор”:

Мы з’яўляемся філіялам дзяржаўнага прадпрыемства “БелдарНДІ”, якое занята распрацоўкай тэхналогій, асноўных перадавых матэрыялаў у галіне дарожнага будаўніцтва. Тыя матэрыялы, што мы выпускаем, выкарыстоўваюцца пры абслугоўванні і рамонце дарожнага палатна, пры будаўніцтве дарог і па стандартах абмяжоўваюцца тэмпературнымі рэжымамі (не ніжэй плюс 5 градусаў). У асноўным перыяд выпуска нашай прадукцыі абмяжоўваецца часам з красавіка па кастрычнік.

У нашым калектыве 26 чалавек. Прадукт у нас сезонны. Наша мэта – захаваць калектыў нават тады, калі мы не заняты асноўнай вытворчасцю. Так і было на пачатку года, калі нашы работнікі былі ў вымушаным водпуску і атрымлівалі за гэты час грашовую кампенсацыю, прадугледжаную калектыўным дагаворам.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *