Юначыя мары павінны здзяйсняцца!

Дату 9 жніўня 2020 года Кацярына Кероль нездарма назвала важнай вехай у сваім жыцці. У гэты дзень яна ўпершыню прымала ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Хвалявалася? Канечне. Таму і прыйшла на выбарчы ўчастак якраз да самага яго адкрыцця і была першай галасуючай у асноўны дзень галасавання.

 

 

 

Кацярына зараз вучыцца ў Мінскім гандлёвым коледжы, пасля заканчэння якога стане тэхнікам-тэхнолагам вытворчасці прадукцыі і арганізацыі грамадскага харчавання. Такім чынам, здзейсніцца яе дзіцячая мара. Пра што яшчэ марыць дзяўчына? Пра тое, каб у краіне ўсё было стабільна, спакойна і добра. За гэта, а таксама за працвітаючую Беларусь, як адзначыла Кацярына, і галасавала наша юная зямлячка. Няхай жа яе мары абавязкова збудуцца!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *