З 1 лютага вырасла дапамога на дзяцей да трох гадоў

З 1 лютага павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы. Колькі ж цяпер атрымаюць бацькі?

На першае дзіця памер дапамогі налічвае 472,92 рубля, на другое і наступных дзяцей — 540,48, на дзіця-інваліда — 608,04 рубля.
Тэмп росту сум названых выплат: 110,5% — у параўнанні з пераразлікам з 1 жніўня 2020 года і 116,6% — у параўнанні з пераразлікам з 1 лютага 2020.

У адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» памер дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваецца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы двойчы ў год: 1 лютага і 1 жніўня.

Памер гэтай дапамогі на першае дзіця складае 35% ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у краіне за квартал; на другое і наступных дзяцей — 40%; на дзіця-інваліда, незалежна ад чарговасці яго нараджэння, — 45%.
Для вылічэння дапамогі з 1 лютага ўжыты памер сярэднямесячнай зарплаты за IV квартал 2020 года. Ён складае 1351,2 рубля.

Мілана Трапянок.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *