З 12 красавіка ў раёне пройдзе пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам!”

Прадоўжыцца яна да 28 красавіка. Акцыя міжведамасная, да работы падключана нямала розных службаў. Іх задача – акумуліраваць намаганні падчас праверак жылога сектару грамадзян і даць рэкамендацыі па прывядзенні  жылля ў проціпажарны стан.  Мэтамі акцыі з’яўляецца не толькі папярэджанне пажараў, але і прафілактычная работа з людзьмі, здольных да ўчынення  правапарушэнняў, выяўленне фактаў неналежнага выхавання дзяцей, а таксама дапамога найбольш сацыяльна неабароненым грамадзянам. Праверка прыйдзе ў дамы сем’яў з дзецьмі, да інвалідаў, ветэранаў, адзінокіх састарэлых людзей і тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Менавіта ў жыллі названых  катэгорый грамадзян найчасцей адбываюцца пажары. У складзе рэйдавых груп — ратавальнікі, міліцыянеры, педагогі, работнікі сельсаветаў, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі.

Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, вы можаце звярнуцца ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г.Беразіно, вул.Паркавая, 2, ці патэлефанаваць па нумары 5-54-47. Ратавальнікі прымуць заяўку, правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.

 

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *