З чаго складаецца жаночае шчасце?

Яно мае для Веранікі Макеенковай шмат складаемых. Гэта і каханы муж, і добрыя дачушкі, і гасцінны дом, і любімая справа ў Інтэлектуальным цэнтры, і дарагая сястрычка, і аўтарытэт сярод калег і знаёмых, і здароўе бацькі, і шмат чаго іншага, чым яна жыве і аб чым штодня турбуецца. . .

— Маё шчасце – сям’я і блізкія людзі, — гаворыць маладая жанчына. — Мне здаецца, што без радасных вачэй родных і блізкіх жаночае шчасце немагчыма. Гэтыя людзі — мая падтрымка, я люблю з імі праводзіць час і атрымліваю ад гэтага сапраўдную асалоду!

Для Веранікі Ігараўны шчасцем з’яўляюцца і добрыя справы на карысць людзей. Яна лічыць, што калі чалавек нясе дабро, адносіцца да іншых з павагай, то ён зможа дасягнуць шчасця. Таму для жанчыны вельмі важна захаваць у сваім сэрцы дабрыню і пяшчоту, быць сентыментальнай і рамантычнай. Гэтыя якасці і пачуцці робяць чалавека лепшым. У гэтым і заключаецца самае галоўнае прызначэнне жанчыны на зямлі.

— Шчасце для мяне – быць сабой і радавацца жыццю! – падкрэслівае Вераніка Макеенкова. — Шчасце — жыць сённяшнім днём, радавацца кожнай хвіліне і з удзячнасцю ўспрымаць тое, што дае жыццё. А мужчынскае шчырае каханне, увага, клопат і мноства кветак толькі множаць наша жаданне быць слабай і прыгожай паловай чалавецтва!

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *