З навагоднімі ласункамі да бярэзінскіх спартсменаў

завітала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан у дзяржаўную ўстанову “Бярэзінская СДЮШАР” да юных аматараў грэка-рымскай барацьбы, плыўцоў і футбалістаў

Тут, ля ўпрыгожанай ялінкі, сабраліся самыя актыўныя, ініцыятыўныя юныя спартсмены. З радасцю прымалі яны ў свой адрас святочныя віншаванні і пажаданні ўдачы і дастойных перамог, і, зразумела, падарункі напярэдадні надыходзячага Новага года.
Сярод юных футбалістаў, якія займаюцца пад кі-раўніцтвам трэнера Сяргея Булойчыка, — Аляксандр Піскун, Ягор Куховіч, Максім Цэдрык, Кірыл Ганчук; сярод юных плыўцоў – Ксенія Драка, Ангеліна і Валерыя Кандрусік, іх трэніроўкі праходзяць пад кіраўніцтвам Яўгена Благароднага; сярод юных аматараў грэка-рымскай барацьбы – Марк Тхароў, Даніла Петрусевіч, Даніла Гамеза (трэнер – Сяргей Рашотка).


Мерапрыемства адбылося ў межах акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, якая традыцыйна праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *