З навагоднімі падарункамі — да юных плыўцоў

Падарыць дзецям радасць, палепшыць настрой, выканаць запаветнае жаданне — што можа быць лепш напярэдадні навагодніх свят? Каб жаданні ўсіх дзетак збыліся,  на дапамогу Дзеду Марозу і Снягурцы прыходзіць дабрачынная рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці».

Так, па добрай традыцыі ў межах акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, якая праходзіць у рамках вышэйназванай рэспубліканскай акцыі ў дзяржаўную ўстанову “Бярэзінская СДЮШАР” завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Аўрамчык.

 

 

Святочную атмасферу ва ўстанове стварала ўпрыгожаная ялінка, якая зіхацела рознакаляровымі агеньчыка

 

мі на радасць усім. На гэты раз навагоднія падарункі былі адрасаваны юным аматарам плавання.

Алена Токан і Кацярына Аўрамчык павіншавалі дзяцей, іх трэнераў Яўгенія Благароднага і Сяргея Палянскага, дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Аляксандра Сахончыка.

Сярод адзначаных юных плыўцоў – Яўгенія Завадская, Ксенія Драка, Ангеліна Мядзведзева, Аляксандра Булойчык, Ангеліна Кандрусік, Лізавета Піліпенка, Вячаслаў Гапалобаў, Герман Цімафееў, Марыя Саўчанка і Дзяніс Цыбулька.

 Алена ГРОМАВА, фота аўтара.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *