З усмешкай і ў добрым настроі!

Кожны дзень вось ужо на працягу 38 гадоў спяшаецца ў свой родны магазін з усмешкай, у добрым настроі Ірына Лепяшко. Яна шчыруе загадчыцай магазіна ў вёсцы Высокая Гара Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства.

— Памятаю, калі пачынала працаваць, было няпроста. Складаны час. Тавары не ў такім шырокім асартыменце, як зараз. Людзей амаль не ведала. Зараз значна прасцей. Імкнуся, каб заўсёды быў багаты выбар тавараў, каб усе пакупнікі былі задаволены. Іншы раз у мяне цікавяцца, ці хацела б змяніць прафесію. І я з упэўненасцю сцвярджаю: не!

Быць прадаўцом – маё прызванне. Мая работа прыносіць мне радасць. Так, працаваць з людзьмі іншы раз цяжка, у кожнага свой характар, настрой. Але ў мяне ёсць невялікі сакрэт: кожнага сустракаю ў добрым настроі, з прыемнай усмешкай!

Юлія Букель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *