З віншаваннямі і падарункамі да пажылых!

Дзень народнага адзінства стаў радасным і для пажылых насельнікаў аддзялення кругласутачнага прабывання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў у Дулебах.

Менавіта сюды зазірнулі ў госці старшыня пярвічнай арганізацыі Бярэзінскага РАУС Беларускага саюза жанчын, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі маёр міліцыі Вольга Сямашка, старэйшы інспектар па адміністратыўнай практыцы капітан міліцыі Юлія Сігаёва і старшыня Бярэзінскай арганізацый РГА “Белая Русь”, дырэктар ДУ “ТЦСАН” Алена Жолудзева. І прывезлі з сабою салодкі падарунак і наборы антысептычных сродкаў, вадкага мыла, пальчатак і іншага.

Дарэчы, на сённяшні дзень ў аддзяленні ў Дулебах пражывае 21 чалавек, але гэта не канчатковая лічба, бо пастаянна прыбываюць новыя людзі. С пачатку – абавязковы карантын два тыдні для папярэджання захворвання ковіднай інфекцыяй. Умовы для пражывання створаны выдатныя, кожны чалавек забяспечаны ўсім неабходным і не абдзелены чалавечай ласкай.

Так і ў святочны дзень састрэлыя людзі не былі пакінутымі без увагі. Госці выступілі з віншаваннямі і цёплымі словамі падтрымкі. Спонсарамі падарункаў выступілі прыватнае прадпрыемства “БерриФуд” (начальнік вытворчасці Людміла Скарабагатая) і прыватны прадпрымальнік Віктар Куксёнак.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *