Бярэзінцы далучыліся да акцыі “За бяспеку разам!”

Пад такой назвай у кастрычніку на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская міжведамасная пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх у жыллёвым фондзе. Яна накіравана на зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі, інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у стварэнні бяспекі, папярэджанне правапарушэнняў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення.

Таму ў рамках акцыі супрацоўнікі РАНС праводзяць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы з сем’ямі, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, і сем’ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Таксама асаблівая ўвага надаецца адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям і інвалідам, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Днямі выратавальнікі разам з сацыяльнымі работнікамі, прадстаўнікамі мясцовых улад, міліцыі яшчэ раз наведаліся па “небяспечных” адрасах Дзмітравіцкага сельскага Савета.


Перш-наперш шлях ляжаў да шматдзетнай сям’і ў вёсцы Дзмітравічы. Аднак яе такой ужо не назавеш. Адзін з траіх дзяцей цяпер жыве не з бацькамі, а знаходзіцца ў спецыялізаванай медыцынскай установе. Віной усяму стаў пажар, які ў гэтым годзе надарыўся ў іх доме. У выніку ўзгарання хлапчук–інвалід атрымаў яшчэ і моцныя апёкі, а сям’я была вымушана змяніць адрас. Цяпер муж і жонка туляцца ў жылой кватэры двухпавярховага дома, які не бачыў капітальнага рамонту і мае самаробную сістэму ацяплення.


— Яны тут знаходзяцца часова, — гаворыць прадстаўнік сельвыканкама. – Хутка ў іх былым доме завершыцца рамонт, які дапамаглі зрабіць работнікі камунгаса і мясцовай гаспадаркі.


Пакідалі закінутую часовую кватэру выратавальнікі з цяжкім сэрцам. У адрамантаваную кватэру пераедзе і звычка мужа і жонкі курыць. Менавіта з-за яе і ўспыхнуў у доме пажар, аднак пагарэльцы вывадаў так і не зрабілі. Жыве ў Дзмітравічах і “каларытны” дзядуля. Рэйдавую брыгаду ён вітаў у фуфайцы і шлёпанцах басанож на парозе свайго паўразбуранага дома без агароджы і парослага бур’яном. Здзіўляцца гэтаму ў кастрычніцкія цёплыя дні не даводзіцца, бо ў дзядулевых трох пакоях было халадней, чым на вуліцы. Святла тут даўно няма: яно адключана за нявыплату, газавага балона таксама няма, ды і печ палохае недагледжанасцю. Паўсюдна раскіданы акуркі, забруджаны смеццем вуглы і закопчаны сцены. Сам дзядуля нічога дрэннага ў сваім доме ўжо не бачыць і на лёс не скардзіцца.

Працяг чытайце ў нумары 82 газеты за 30 кастрычніка.

Фота Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *