Як брадзецкія працаўнікі вёскі сустракаюць прафесійнае свята?

Працаўнікі сельскай гаспадаркі – людзі асаблівай загартоўкі. Не ўсім пад сілу напружаны рытм работы, часам без выхадных і святочных дзён. Ды і заробкі ў іх не самыя высокія, але прафесіі не здраджваюць. Праграма адраджэння вёскі многае змяніла ў побыце сельскіх жыхароў. Аграгарадкі з прыгожымі катэджамі, установамі культуры, адукацыі, Дамамі быту, развіццё інфраструктуры ў іх наблізілі ўмовы пражывання да гарадскіх. І ўсё ж як бы ні мяняўся і ўдасканальваўся вытворчы прагрэс, якія б сучасныя тэхналогіі не прыходзілі ў сельскую гаспадарку, яны ўсё роўна патрабуюць умелых і працавітых рук. Вёска жыве па сваіх законах: прачынаецца рана, позна заканчвае паўсядзённыя клопаты. Праца на зямлі застаецца паранейшаму ганаровай, яна — прызванне сапраўдных гаспадароў.
Напярэдадні прафесійнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці з пачуццём вялікай павагі гаворым пра гэтых людзей і іх справы. Лёгкіх, спрыяльных для хлебаробаў гадоў бывае вельмі і вельмі мала. Сёлетні не стаў выключэннем, выпрабоўваў на поўную сілу і веды, і тэхнічную падрыхтаванасць, і ўменне аператыўна рэагаваць на складаныя сітуацыі. Тым не менш, вытворчасць прадукцыі ў ААТ “Брадзец” за 10 месяцаў бягучага года павялічылася. Не сорамна мясцовым жывёлаводам і механізатарам за сваю сёлетнюю працу. Пра дасягненні хлебаробаў гаспадаркі, іх працоўныя перамогі ў раённым спа-борніцтве па ўборцы і намалоце зерневых і зернебабовых культур варта нагадаць. Так, другое месца на адвозцы збожжа заняў Мікалай Аляксандравіч Собаль. Трэці вынік у раёне належыць аператарам зернесушыльнага комплексу Аляксею Нікалаевічу Юнцу і Уладзіславу Мікалаевічу Казюку. Дасягнуць большага ў наступным сельскагаспадарчым годзе дапаможа плённая работа брадзецкіх механізатараў. Дагэтуль тут вядзецца зяблевае ворыва пад яравы клін 2020 года.


Сваё слова сказалі і жывёлаводы. Яны павялічылі пагалоўе статка, здолелі не дапусціць вялікага абвалу вытворчасці малака і мяса, змяншэння прадукцыйнасці жывёлы. У выніку ААТ «Брадзец» у ліку лепшых па рэалізацыі малака, вырошчванні буйной рагатай жывёлы. Сярэднясутачныя прыбаў-ленні жывёлы тут складаюць 620 грамаў, што значна больш за раённы паказчык. За гэта кіраўніцтва гаворыць шчырае “дзякуй” загадчыцы фермы па ўтрыманні рамонтнага пагалоўя Галіне Іванаўне Патапёнак, загадчыцы фермы і тэхнікуасемянатару Ніне Станіславаўне Віршыч і іншым.
Пачаўся зімовастойлавы перыяд, якому папярэднічала падрыхтоўчая работа. Ва ўсіх фермах прыведзены ў парадак жывёлагадоўчыя памяшканні, якія не толькі падрамантавалі, але і прадэзынфіцыравалі. Паспяховаму правядзенню зімоўкі садзейнічае багатая кармавая база. Дзякуючы механізатарам, у гаспадарцы нарыхтавалі на ўмоўную галаву жывёлы па 30 цэнтнераў кармавых адзінак. Цяпер справа за працаўнікамі ферм, іх задача — атрымаць высокія надоі і прывагі, выканаць прагнозныя паказчыкі.


Калектыў гаспадаркі працаваў напружана, зладжана, пераадольваючы цяжкасці. Яны былі заўсёды. Але ж і мудрэйшымі сталі, больш вопытнымі, сяляне. Яны пастаянна знаходзяць рэзервы, каб палепшыць якасць малака, павысіць яго тлустасць. І так ва ўсім.
— Работа ў сельскай гаспадарцы патрабуе самаўдасканалення, творчага падыходу, ініцыятывы, — расказвае галоўны бухгалтар Юлія Аляксееўна Фомава. — З кожным годам паляпшаецца культура земляробства, растуць надоі і прывагі, скарачаюцца энергазатраты, расце дабрабыт вяскоўцаў. За ўсімі рэкордамі і поспехамі – людзі, іх праца і старанне.
А яшчэ — адказнасць за харчовую бяспеку краіны. І калі на нашым стале кожны дзень ёсць бохан духмянага хлеба, мясныя і малочныя прадукты, садавіна і гародніна, то гэта дзякуючы ім, сельскім працаўнікам, што вырошч- ваюць і перапрацоўваюць прадукцыю, не дасыпаюць начэй, спяшаюцца на ферму або ў поле тады, калі многія адпачываюць.

*Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ і Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *