За прышчэпкай – у пункт для вакцынацыі!

На сённяшні дзень у прышчэпачным пункце, які размяшчаецца ў будынку басейна на першым вакцынавалася амаль дзвесце чалавек.

Зараз тут робіць прышчэпкі загадчыца Капланецкім ФАПам Алеся Архіпец.

— Жадаючых вакцынавацца шмат, людзі ідуць актыўна, па некалькі дзясяткаў чалавек за дзень. Аднак надараюцца выпадкі, калі па медыцынскіх паказаннях некаторым наведнікам даводзіцца адтэрміноўваць вакцынацыю з-за паніжанай сатурацыі, або павышанай тэмпературы, — дзеліцца спецыяліст. – Пункт забяспечаны неабходнай колькасцю доз вакцыныны, па меры неабходнасці падвозяцца новыя.

Перад прышчэпкай, вядома ж,  неабходны медагляд пацыентаў: замер тэмпературы, ціску і ўзроўню кісларода ў крыві. Калі ўсё ў норме – калі ласка, зробяць укольчык.

Прышчапіцца можна як першай дозай вакцыны, так і другой.

У наяўнасці кітайская вакцына і расійская “Спутник-V”. Таксама ўсім выдаюць выпіску, што чалавек прышчэплены.

І абавязковы інструктаж: на тры дні ўстрымлівацца ад алкаголю, лазні і фізічных нагрузак. Месца ўкола забараняецца мачыць.

— Сама прышчапілася кітайскай вакцынай, самаадчуванне цалкам добрае, адмоўных рэакцый не назіраецца, — заўваае  фельчар. – Заклікаю ўсіх, што прышчапляцца трэба, калі няма супрацьпаказанняў. Прышчэплены, значыць абаронены!

Пакуль мы гутарым з фельчарам, прыходзіць на прышчэпку выхавацель дзіцячага садка №4 Аксана Кавяцінец:

— Я прыйшла зрабіць другую дозу вакцыны! Першую прышчэпку рабіла на прац. Да нас  прязджала брыгада медыкаў, — заўважае жанчына. – Самаадчуванне? Станоўчае! Зрабіла прышчэпку, бо я хачу захаваць сваё здароўе! Часта кантактую па роду сваёй дзейнасці з дюдзьмі. Таму нават і не было думкі, што не буду рабіць прышчэпку.

Нагадаем, што прышчэпачны пункт у будынку спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (басейне): вуліца Перамогі, 13 працуе з 10.00 да 20.00. У суботу — з 10.00 да 14.00.

Зрабіць прышчэпку ў пунце для вакцынаці зручна. Тут няма чаргі (альбо яна мінімальная). Размяшчаецца ў цэнтры горада.   Таму раім ўсім не адкладваць, а як мага хутчэй прайсці вакцынацыю!


 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *