За што галасаваў бярэзінец Андрэй Мурашка?

Выбарчы ўчастак №7, на якім належыць галасаваць жыхару в. Краснаполле Андрэю Васільевічу Мурашку, размешчаны, лічы, дома. Хады да яго ад роднай сядзібы не больш, як пяць мінут. Акрамя таго, размешчаны ўчастак у адміністрацыйным будынку ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, дзе працуе мужчына. Тым не менш, адкладваць на апошні дзень працэс галасавання ён не стаў, а вырашыў выканаць свой грамадзянскі абавязак загадзя.

— Пра кандыдатаў у дэпутаты даведаўся з інфармацыйных лістовак. Да таго ж, адзін з іх прыязджаў да нас у калектыў на сустрэчу.

За што прагаласаваў? За паляпшэнне інфраструктуры роднага раёна і за рост узроўню дабрабыту людзей, — падзяліўся сваімі меркаваннямі Андрэй Васільевіч пасля таго, як апусціў у урну для датэрміновага галасавання бюлетэнь. І дадаў: — І, канечне ж, як работнік аграпрамысловага комплексу, — за развіццё сельскай гаспадаркі і яе ўмацаванне.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены МУРАЧ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *