Задачы цалкам выкананы

Згодна з планам падрыхтоўкі да выканання задач па перадпрызначэнні органа кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў Бярэзінскага раёна ў 2020-2021 навучальным годзе, у раёне з 9 па 12 сакавіка былі праведзены заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці з органам кіравання тэрытарыяльнай абароны рэгіёна.

У ходзе мерапрыемства з адміністрацыяй пункта прыёму асабовага саставу быў адпрацаваны прыём афіцэраў запасу і праверка іх боегатоўнасці. Пад кантролем увесь час знаходзіліся пытанні наяўнасці і ўмовы захоўвання запасаў матэрыяльных сродкаў і стан вучэбнай матэрыяльнай базы. Удасканальваліся тэарэтычныя і практычныя навыкі і ўменні адказных асоб для фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

Заняткі прайшлі якасна, вучэбныя мэты, пастаўленыя перад адказнымі асобамі, цалкам выкананы.

Максім КЛЮЕЎ,
маёр, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *