Прыемныя нечаканасці ад гандляроў для жыхароў Бярэзіншчыны

«Задаволім запыты кожнага». З такім заклікам 17 лістапада працаваў кірмаш  на цэнтральнай плошчы горада. Тут свае гандлёвыя рады разгарнулі крамы “Еўраапт”, “Пухавічыгандаль”, “Світанак”, “Здравушка-мілк”, ЗАТ “Клявіца”, якія прыемна парадавалі пакупнікоў зніжкамі і акцыямі. Вялікі асартымент свежай агародніны і садавіны прапанавалі індывідуальныя прадпрымальнікі. Прыемнай нечаканасцю стаў для бярэзінцаў і гандлёвы падворак ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”, дзе можна было перад пакупкай паспытаць розныя гатункі мёду, набыць саджанцы хваёвых культур і атрымаць у падарунак сувеніры з сімволікай лясгаса.

 

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА і Юліі БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *