“Злодзей прыйдзе – пакіне сцены, пажар – забярэ ўсё!”

У рэйд адправілася аглядавая камісія пры Пагосцкім сельскім Савеце

На жаль, у Бярэзінскім раёне з пачатку года ўжо адбылося 8 пажараў, адзін чалавек загінуў. Прычыны? У большасці – ігнараванні правілаў пажарнай бяспекі. Каб яшчэ раз нагадаць, што нельга імі грэбаваць, правяраюць домаўладанні людзей, раздаюць прафілактычныя лістоўкі, брашуры. У чарговы рэйд мы і адправіліся са старшыной матэрыяльнага забеспячэння пажарнай часці горада Беразіно Аляксандрам Саўко, членамі аглядавай камісіі пры Пагосцкім сельскім Савеце – інспектарам Пагосцкага сельвыканкама Святланай Кавалёнак, сацыяльным педагогам Любушанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад- сярэдняя школа Наталляй Цэдрык, загадчыцай Любушанскага ФАПа Марыяй Цяляк.

Старшына матэрыяльнага забеспячэння пажарнай часці горада Беразіно Аляксандр Саўко кожнаму раздаваў прафілактычныя лістоўкі і нагадваў меры пажарнай бяспекі

 

Вымярала ціск, камусьці рабіла ўкол, дала таблетку, прапанавала звярнуцца да ўрачоў у райбальніцу загадчыца Любушанскага ФАП Марына Цяляк

 

Пад пільнай увагай педагога сацыяльнага Любушанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — сярэдняя школа Наталлі Цэдрык сем’і, дзе выхоўваюцца дзеткі

З кожным пагутарыла, запытала, што турбуе, непакоіць, інспектар Пагосцкага сельвыканкама Святлана Кавалёнак

— Аўтаномны пажарны апавяшчальнік павінен быць у кожным доме, — зазначае старшына матэрыяльнага забеспячэння пажарнай часці горада Беразіно Аляксандр Саўко. – Здаецца, простая рэч, займае няшмат месца, танна каштуе, а выратавала ўжо не адно жыццё

Працяг чытайце ў № 16 газеты за 29 лютага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *