У Бярэзінскім раёне знізілася колькасць памерлых у працаздольным узросце

У Бярэзінскім раёне ўсімі зацікаўленымі службамі праводзіцца шматгранная работа, каб нармалізаваць дэмаграфічную сітуацыю. І вынік ужо ёсць – знешнія прычыны не ў лідарах сярод прычын смяротнасці, не назіраецца “звышсмяротнасць” у працаздольным узросце.
Якая ж дэмаграфічная сітуацыя склалася ў нашым раёне за 11 месяцаў бягучага года? Аб гэтым мы пагутарылі з галоўным урачом Бярэзінскай ЦРБ Крысцінай Аляксандраўнай КРУК.

— Што “гавораць” аператыўныя дадзеныя, якая дэмаграфічная сітуацыя склалася ў нашым раёне за 11 месяцаў?
— Пачнём з радаснага: нарадзілася 221 дзіця (2018 г. — 239): 108 у горадзе і 103 у сельскай мясцовасці.
А памерла ад усіх прычын 387 чалавек, што на 9 больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Сярод гарадскіх жыхароў адзначаецца рост смяротнасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 26 — памерла 137 чалавек. А сярод сельскіх — зніжэнне смяротнасці на 17 чалавек – памерла 250.

Працяг чытайце ў нумары 93 газеты за 11 снежня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *