Беразіно ўпрыгожваецца да навагодніх свят

Штогод Беразіно выглядае асабліва прыгожым у сваім навагоднім строі: цёплыя агеньчыкі ззяюць паўсюдна, ператвараючы вітрыны магазінаў і гарадскія вулачкі ў казку. А як прыемна прайсціся па гарадскім мосце, упрыгожаным агеньчыкамі! І тут яны здзіўляюць сваёй разнастайнасцю…

Зразумела, сёлетняя эпідэміялагічная сітуацыя ўнясе свае карэктывы ў святочныя гулянні. Але варта змяніць абставіны — выбрацца пасля вячэры на вуліцу, палюбавацца на святочнае ўбранства горада і сустрэць надыход новага года каля прыгажуні-ёлкі.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *