БЕЗ БРАНІСЛАВА АНІЯК

 

01 849 о1 кукуруза Ржеутский Бронислав АльгертовичУ панядзелак, 22 мая, у ААТ “Уша” засявалі апошнія гектары,  адведзеныя  пад  кукурузу   (было  запланавана 440 га).

Асноўны аб’ём работ лёг на плечы Браніслава Альгертавіча Ржэвуцкага, ён шчыруе на трактары МТЗ­82 з пасяўным агрэгатам “ФЕРАБОКС”. Пэўны час быў задзейнічаны на сяўбе кукурузы і Аляксандр Баляслававіч Круталевіч, ён працаваў з агрэгатам СУ-­4,2.

Браніслава Альгертавіча мы адшукалі на полі, каля вёскі Грады. Першае, што ён сказаў, калі вылез з кабіны трактара:

­ Трэба дожджык…

Практычна кожны дзень праходзіць для механізатара ў віры сялянскіх спраў. А першыя азы ваджэння Браніслаў Альгертавіч атрымаў ад бацькі Альгерта Браніслававіча.

­ За рулём я, лічы, з пятага класа, ­ гаворыць ён. ­ Бывала, бацька пасадзіць у кабіну, ледзь галава тарчыць з­пад руля… Цяга была да тэхнікі, цікавасць, ды, зразумела, любоў да зямлі сваёй, да сваіх родных мясцін… Зараз я ўжо на пенсіі, але яшчэ працую. І на трактары МТЗ­-82, і на «Доне» – у час жніва… Моладзь не надта жадае заставацца ў вёсцы, многія шукаюць лёгкай працы. А сельскагаспадарчая дзейнасць да такіх не адносіцца. Даводзіцца працаваць з ранку і да позняга вечара.

Дарэчы, працоўны стаж Браніслава Альгертавіча складае чатыры дзесяцігоддзі.

Сям’я Ржэвуцкіх шматдзетная, у якой выгадавалі траіх дзяцей. Сыны таксама, як і бацька, звязалі свой лёс з тэхнікай. Старэйшы Андрэй працуе вадзіцелем МАЗа ў Мінску, сярэдні Валодзя – дальнабойшчык, а дачка Кацярына зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, падарыла бацькам унучку Соню.

­ Я ўжо чатыры разы дзед, ­ усміхаецца Браніслаў Альгертавіч. – У мяне тры ўнучкі і ўнук Мікіта. Самая маленькая Лера – ёй яшчэ няма і годзіка. Дзеля іх няма калі старэць, працую амаль як у маладосці.

 

На здымку: Браніслаў Альгертавіч Ржэвуцкі.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *