Наша история

Сёння мы можам назваць прозвішчы чацвёркі бярэзінскіх энтузіястаў, намаганнямі якіх нарадзілася наша выданне. Гэта першы рэдактар газеты Віктар Аўдзюшын, а таксама Перадня, Яблонскі і Якуб Родаў. Прататыпам раёнкі была простая шматтыражка, выпушчаная з дапамогай шклографа яшчэ вясной 1931 года і размешчаная на сцяне дома сацкультуры.

 

Праз чатыры месяцы прымаецца наступнае рашэнне: у бярэзінцаў павінна быць свая раённая газета. Доўга абмяркоўваецца яе назва. Канчатковым варыянтам прызнаецца “Калгаснік” – слова на той час новае, папулярнае і адпавядаючае рытму часу, бо менавіта з канца 20-х гадоў у краіне пачынаецца калектывізацыя - эфектыўны сродак пабудовы новага сацыялістычнага грамадства. На першай старонцы нумара красаваўся лозунг “Друк – самая вострая, самая моцная зброя партыі. Работа з рабселькорамі павінна стаць здабыткам кожнай газеты”.

Так, з дапамогай шклографа, газета перыядычна выходзіла да 2 лістапада. З гэтага дня (ён і стаў афіцыйнай датай нараджэння раёнкі) выданне набыло новы фармат і стала друкавацца ў Магілёўскай друкарні імя Молатава.  А назва “Калгаснік” была заменена на “За сацыялістычную жывёлагадоўлю”. Пад такім лагатыпам (пагадзіцеся, такая назва больш падыйшла б насценгазеце на ферме, яна вельмі перагрувашчаная і не адлюстроўвае паўнаты ўзнімаемых тэм) выйшла толькі 25 нумароў, і ўжо з наступанага нумара раёнка становіцца “Сцягам Леніна”.

Газета на пачатку свайго існавання выходзіла на 2-х старонках тыражом 2500-3000 экземпляраў з перыядычнасцю раз у дэкаду – з-за адсутнасці сваёй друкарні (яна з’явілася толькі ў 1936 годзе). 

Напярэдадні 25-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, лістапад 1942 года, па рашэнні падпольнага райкама партыі выйшаў першы нумар рукапіснай раённай газеты “Чырвоны партызан”. Усяго было выпушчана тры такія нумары, а затым газеце вернута даваенная назва “СцягЛеніна”. газета-партызанка выходзіла ў свет 24 разы

Пасля выгнання фашыстаў, ужо ў 1944-м годзе, яна аднавіла сваю работу, і газета па-ранейшаму пачала паступаць да сваіх падпісчыкаў. З-за недахопу друкарскага матэрыялу і паперы “Сцяг Леніна” ў той перыяд выходзіла абмежаваным тыражом у тысячу экземпляраў і на адной старонцы.

1960 год. Пры рэдакцыі райгазеты “Сцяг Леніна” створана раённае радыёвяшчанне. Сёння раённае радыёвяшчанне “Бярэзінскі час” выходзіць двойчы на тыдзень на хвалі 105,5 Fm у дыяпазоне вяшчання “Мінскай хвалі” па аўторках і пятніцах з 6.15 да 6.30 раніцы.

30 кастрычніка 1981 года прыняты ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб узнагароджванні райгазеты “Сцяг Леніна” Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР у сувязі з 50-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты. За гэты час выйшаў 5741 нумар раёнкі. Тыраж на гэты час складаў 7224 экземпляры, пошта газеты штогод перавышала 3000 пісьмаў.

21 ліпеня - 3 жніўня 1983 года на перыяд масавага жніва газета “Сцяг Леніна” выходзіла штодзённа - 6 разоў на тыдзень (акрамя панядзелка) на двух старонках.

5 мая 1985 года за лепшую пастаноўку масавай работы сакратарыят праўлення Саюза журналістаў СССР прысудзіў першую прэмію імя М.І. Ульянавай і ўзнагародзіў Дыпломам Саюза журналістаў СССР бярэзінскую раённую газету “Сцяг Леніна”.

У нашай газеце за 13 сакавіка 1986 года (менш чым за два месяцы да трагедыі на ЧАЭС) убачыла свет старонка “Гарызонты Чарнобыльшчыны”.

Дарэчы, менавіта ў гэты перыяд (сярэдзіна 80-х гадоў) тыраж газеты быў самым значным і складаў 7333 экземпляры.

У нумары за 16 жніўня 1987 года быў апублікаваны матэрыял “Зямля знаходзіць сапраўднага гаспадара”, аўтарам якога з’яўляўся тагачасны дырэктар саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка (так, так, цяперашні Прэзідэнт!).

24 лютага 1992 года газета “Сцяг Леніна” з трохразовага выхаду ў тыдзень перайшла на двухразовы (у сераду і суботу).

У пачатку  90-х гадоў чэрвеньская ўзбуйненая друкарня набывае станкі для афсетнагадруку – больш сучаснага, хуткасканага і  якаснага. Патрэба ў яе бярэзінскім участку адпадае і яго зачыняюць. Набор раёнкі зараз адбываецца прама ў рэдакцыі на электронным апараце пад назвай “Тыпатайпер”.

Канец 90-х. Рэакцыя пераходзіць на камп’ютарны набор і вёрстку газеты. Ее новой поліграфіческой базой становітся Борісовсккая укрупненная тіпографія імені 1 Мая.

2003 год. Газета “Сцяг Леніна” набывае новую назву і з пачатку года выходзіць пад лагатыпам “Бярэзінская панарама”.

2008-ы год. Рэдакцыя адзначана дыпломам і прызам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая ліцера” ў намінацыі “Лепшы творчы праектт года рэгіянальных друкаваных СМІ” за асветленне праекта “Жыццё пражыць”.

З нумара ад 28 лютага 2004 года газета набывае і змяшчае на сваіх старонках свой электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..

У снежні 2009 года ў Інтэрнеце з’яўляецца электронны аналаг газеты “Бярэзінская панарама” – сайт www.berezino.by.

Верасень 2015 года. Газета “Бярэзінская панарама” ў ліку пераможцаў штогадованга спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі і лаўрэатаў Мінскай абланой прэміі ў вобласці літаратуры, прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства, адзначана дыпломам у намінацыі “Лепшы творчы праект журналістаў рэгіянальных СМІ і шматтыражных газет” за праект “Скажам дзякуй ветэранам”.

19 лістапада 2020 года. Па выніках штогадовага рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі і на Інтэнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі “Жніво: і хлебам яднаныя”. У намінацыі “Лепшыя аўтарскія матэрыялы (нарыс, рэпартаж, спецыяльныя праекты) у рэгіянальных СМІ” дыпломам  першай ступені ўдастоена Дзяржаўная ўстанова “Рэдакцыя газеты “Бярэзінская панарама” за творчы праект “Жніво-2020 у асобах”, падзяліўшы перамогу з Дзяржаўнай установай “Рэдакцыя рэгіянальнай газеты “Перспектива”.

Падрыхтаваў Анатоль ПАЛЫНСКІ.

 

 

« Май 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31