Бярэзінцы на ўрачыстай цырымоніі з удзелам Прэзідэнта

Мінулы тыдзень стаў знакавым для работнікаў аграпрамысловага комплексу краіны, якія прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання. Лепшыя з лепшых працаўнікі палёў і ферм, кіраўнікі і спецыялісты прымалі ўзнагароды з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. “У гэтай зале, — адзначаў Кіраўнік дзяржавы, — сабраліся людзі, якія аддаюць сябе нашай зямлі і роднаму краю штодзённа і без астатку ў сілу сваёй прафесіі і прызвання”.

Такой характарыстыкі заслугоўваюць многія працаўнікі сельскай гаспадаркі Бярэзін-шчыны. Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве пашчасціла прыняць галоўнаму ветурачу ЗАТ “Клявіца” Ігару Вячаслававічу Чапляеву і аператару машыннага даення кароў адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі” Валянціне Пятроўне Паддубскай.
І.В. Чапляеў — не проста спецыяліст са стажам, які пачаўся каля 18 гадоў таму назад у калгасе “Камунар”, у тым ліку каля 16 гадоў працуе ў закрытым акцыянерным таварыстве “Клявіца”. Распрацаваныя ветэрынарнай службай пад яго кіраўніцтвам арганізацыйныя мерапрыемствы садзейнічаюць недапушчэнню захворванняў на свінагадоўчым комплексе, папярэджванню заносу і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. Якасна і своечасова аказваюцца ветэрынарныя паслугі па прафілактыцы, дыягностыцы хвароб жывёлы і іх лячэнні.
Гэта работа ў поўнай меры адлюстроўваецца на агульных паказчыках свінакомплексу.
Валянціна Пятроўна Паддубская – лепшая даярка МТФ Дубраўка ААТ “Бярэзінскі”. Тут яна працуе дзясяты год. Спачатку была падменнай даяркай, а затым па прапанове дырэктара гаспадаркі М.П. Грынкевіча ўзяла на догляд групу кароў.
Як паказваюць вынікі, у выбары работніцы не памыліліся. Стараннасць, працавітасць, уменне дасягаць высокіх надояў і паказваць прыклад сваім калегам па працы ў В.П. Паддубскай атрымліваецца бездакорна. І ў тым, што за мінулы год ферма дасягнула “плюса” да папярэдняга аналагічнага перыяду амаль у шэсць кілаграмаў прадукцыі і выйшла на першую пазіцыю па гаспадарцы, важкая доля Валянціны Пятроўны як лідара спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *