Бярэзінцы зноў першыя!

 

Думаю, многія ў міну­лую суботу звярнулі ўвагу на хлопчыкаў і дзяў­чынак у спартыўнай вопратцы, з картай і компасам у руках, з задуменным позіркам і загадкавай усмешкай. Яны бегалі, штосьці шукалі… Што? Адказ просты. Каля возе­ра на вуліцы Перамогі праходзіла спартыўнае абласное свята “Вясенні компас­2018”.

Арганізатары спаборніцтва – упраўленне спорту і турызму Мінскага абласнога выканаў­чага камітэта, аддзел адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі турыстычны цэнтр “Юнацтва”, што ў вёсцы Жорнаўка, клуб спартыўнага арыентавання “Беразіно”, федэрацыя спартыўнага арыентавання Мінскай вобласці.

— Бярэзінскі раён рады бачыць вас у гэты вясновы сонечны дзень, ­ вітаў удзельнікаў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Мікалаевіч Ваньке­віч. ­- Поспехаў вам і годных перамог!

Аматараў спартыўнага арыентавання на бярэзінскай зямлі сабралася багата з розных куточкаў Міншчыны: з Пухавіцкага, Смалявіцкага, Стара­дарожскага раёнаў, гарадоў Чэрвеня, Барысава, Магілёва, Жодзіна. Змагаліся ўдзельнікі паміж сабой у спрынтарскім арыентаванні, азімутальным бе­гу, хуткасным кампасціраван­ні, у лаберынце «Арыент-­шоу».

Стомленыя, расчырванелыя ад ветру, магчыма, крыху падзагарэлыя ад вясенніх сонечных прамянёў усе з нецярпеннем чакалі вынікаў. Спачатку аб’явілі пераможцаў у індывідуальным заліку ў розных узроставых катэгорыях. А затым… Трэцяе месца заняла каманда з горада Жодзіна, другое -­ са Старадарожскага раёна і трыумфальная перамога каманды нашага раёна. Віншуем!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *