Добрыя традыцыі банкаўскіх работнікаў Бярэзіншчыны

Штогод у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прымаюць удзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі сілавых структур. Штогод па добрай традыцыі далучаюцца да іх работнікі ЦБП №602 філіяла 612 ААТ “Беларусбанк”.

— Падарыць дзецям радасць і ўбачыць на іх тварах шчырыя ўсмешкі, пачуць словы падзякі вельмі прыемна, думаю, усім нераўнадушным людзям, — гаворыць дырэктар ЦБП №602 філіяла 612 ААТ “Беларусбанк” Ларыса Віктараўна Медушэўская. – Кожны год мы адпраўляемся па розных адрасах. Так, летась наведвалі дзетак у сацыяльным прытулку, а сёлета едзем да мнагадзетнай сям’і Аблупіных.

Віншаванні, салодкія ласункі і навагоднія падарункі тут вельмі дарэчы. У сям’і гадуюцца пяцёра дзетак, самаму старэйшаму з якіх 12 гадоў, а самаму маленькаму яшчэ няма і двух. Разам з матуляй Наталляй Валер’еўнай дзеткі былі вельмі рады і ўдзячны шчодрым гасцям.

На здымку: прадстаўнікі ЦБП №602 філіяла 612 ААТ “Беларусбанк” — дырэктар Ларыса Віктараўна Медушэўская, галоўны спецыяліст сектара Таццяна Андрэеўна Дзюбайла, загадчык сектарам, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ” Вольга Анатольеўна Ждановіч, галоўны спецыяліст Аляксандр Дзмітрыевіч Алейнікаў у сям’і Аблупіных.

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *