Сёння — 95 гадоў з даты стварэння Бярэзінскага раёна

Сёння, 17 ліпеня, споўнілася 95 гадоў з таго часу, як у Барысаўскай акрузе быў створаны Бярэзінскі раён і наш рэгіён набыў сваю самастойнасць. Дзевяноста пяць гадоў гістарычнага шляху раёна – тэрмін немалы. За гэты час мяняліся яго эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё. Нязменным заставалася адно – адносіны людзей да сваёй малой радзімы. Бярэзінскі раён для бярэзінцаў – не проста месца жыхарства. Гэта наш агульны дом, які аб’ядноўвае людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў у адно цэлае.
У дзень святкавання юбілею мы з удзячнасцю ўзгадваем нашых прадзедаў, якія стаялі ля крыніц заснавання раёна. Схіляем галовы перад землякамі, якія дастойна змагаліся на франтах і ў партызанах, адстойваючы свабоду і незалежнасць Радзімы. Ганарымся працоўнымі подзвігамі бярэзінцаў, чый уклад важкі не толькі ў летапісе раёна, а і ў гісторыі Міншчыны і ўсёй краіны. Гэтыя людзі – наша багацце, сіла і слава.
Юбілей раёна – гэта і нагода падвесці некаторы вынік, адкрыць новую старонку ў яго гісторыі. Мы бачым сваю першачарговую задачу ў тым, каб не збаўляць тэмпаў работы, знаходзіць актуальныя і перспектыўныя накірункі для сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця, пры гэтым захоўваючы традыцыі і гісторыю краю, яго самабытнасць.
Сённяшні дзень раёна поўніцца новымі падзеямі, датамі і справамі. Гісторыя працягваецца. І хочацца, каб у нашага раёна наперадзе было шмат добрых і слаўных юбілеяў. А гэта магчыма толькі пры адной умове: калі кожны з нас будзе адчуваць асабістую адказнасць за лёс сваёй малой радзімы. Тады, дзякуючы нашым сумесным намаганням, Бярэзіншчына будзе жыць і развівацца.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, больш яркіх сонечных дзён, радасных падзей, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, цяпло і ўтульнасць!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *