Восеньскі крос паклікаў бярэзінскіх вучняў

Восеньскі  легкаатлетычны крос даў старт раённай спартакіядзе сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прайшлі спаборніцтвы 26 верасня на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва”, што ў вёсцы Жорнаўка. Тут сабраліся вызначыць самых хуткіх на дыстанцыях у 500, 1000, 2000  і  3000 метраў 167 вучняў у чатырох узроставых групах з 13 школ раёна.

У агульнакамандным заліку перамогу святкавала  каманда СШ №3, другое месца заняла каманда СШ №2 і замкнулі тройку лідараў прадстаўнікі Капланецкай СШ. Апрача гэтага, у кожным забегу ўзнагароджваліся спартсмены, якія паказалі лепшыя вынікі.

Так, сярод дзяўчат 2009 года нараджэння і маладзей самымі хуткімі былі Кацярына Круталевіч з СШ №3, Лізавета Ляшчук з Паплаўскай СШ і Аліна Аксёнчык з СШ №2, а вось сярод дзяўчынак 2007–2008 гадоў нараджэння асаблівай хуткасцю вызначыліся Лізавета Тушынская з Капланецкай СШ, Ганна Мешыц з СШ №3 і Ангеліна Цітавец з Ушанскай СШ. Хутчэй за сваіх равеснікаў 2005-2006 гадоў нараджэння справіліся з дыстанцыяй Настасся Гамеза з Дзмітравіцкай СШ, Настасся Жукоўская з Гарэніцкай СШ і Ульяна Касцевіч СШ №2, сярод дзяўчат 2004 года і старэй  — Вікторыя Прымачонак з Гарэніцкай СШ, Вікторыя Карчашка з Капланецкай СШ і  Марыя Лапіцкая з СШ №3.

А хто ўразіў хуткасцю сярод  хлапчукоў? Тут сярод прадстаўнікоў 2009  года нараджэння сапраўднымі спрынтарамі сябе паказалі Аляксандр Трухановіч з Ушанскай СШ, Уладзімір Віннік з Брадзецкай СШ, Максім Цэдрык з СШ №3, сярод хлапчукоў  2007–2009 гадоў нараджэння – Раман Калатухін з СШ №2, Раман  Блізнюк з СШ №3  і Кірыл Буры з Гарэніцкай СШ.  Сярод прадстаўнікоў 2005-2006 гадоў нараджэння прызёрамі сталі Максім Тукач і Дзмітрый  Кушнер з СШ №3, Аляксей Базыленка з Гарэніцкай СШ, сярод падлеткаў  2004 года нараджэння і старэй – Дзмітрый Чарнаморцаў з СШ №2,  Мікіта Любецкі, Сяргей Шык  з Пагосцкай СШ. Усе каманды-пераможцы і прызёры ў забегах былі ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення па адукацыі,  спорце і турызме райвыканкама.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *