Пра сёлетнюю зімоўку бярэзінскіх гаспадарак гутарка са спецыялістам

З 15 кастрычніка ў гаспадарках раёна пачаўся стойлавы перыяд утрымання жывёлы. Пра тое, як ён будзе наладжаны і якія задачы стаяць перад спецыялістамі і работнікамі ферм, мы гутарым з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталляй Уладзіміраўнай ЖАЎНЕРЧЫК:

Перш, чым паставіць жывёлу, у гаспадарках быў праведзены бягучы рамонт памяшканняў для яе ўтрымання: іх пабялілі, уцяплілі, праверылі сістэмы водапаення і гноевыдалення, правялі дэзынфекцыю. Аб’ёмы работ — традыцыйныя і нязначныя, толькі ў сельгасфіліяле “АграМАЗ” праводзілася рэканструкцыя фермы ў в. Васілеўшчына.
Што датычыцца сельгасфіліялаў “Ома” і “Арэшкавічы”, то тут праблем з пастаноўкай статка на зіму не існуе: БРЖ на працягу года знаходзіцца на стойлавым утрыманні. У залежнасці ад магчымасцей і тэхналогіі, жывёла часткова будзе знаходзіцца на бяспрывязным утрыманні, дзесьці — у стойлах.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *