Чарговую ўзнагароду прымалі бярэзінскія бібліятэкары

29 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Славутыя імёны маёй малой радзімы”.

Адкуль загадчыца аддзела маркетынгу Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, аўтар краязнаўча-асветніцкага праекта да Года малой радзімы, 95-годдзя Бярэзінскага раёна і 75-годдзя Вялікай Перамогі “Гісторыя раёна ў суквецці дат і імёнаў” Тамара Мікалаеўна Круталевіч вярнулася з дыпломам грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”. Такой ацэнкі заслужыла выпушчанае краязнаўчае выданне Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі ў 2019 годзе “Вось дык вёска! Вось дык мы!” і цыкл публікацый на старонках “Краязнаўчай газеты”.

Узнагароду ўручалі галоўны рэдактар газеты “Звязда” П.Р. Сухарукаў, старшыня ГА “Беларускі фонд культуры” Т.І. Стружэцкі, член рэдкалегіі “Краязнаўчай газеты”, пісьменнік Анатоль Бутэвіч.

Хочацца адзначыць, што гэтая не адзіная важкая ўзнагарода ў нашых бібліятэкараў. І як яны самі сцвярджаюць — не апошняя. У іх зашмат адрасных бібліятэчных праектаў, арыгінальных метадаў і шляхоў работы з чытачамі, цікавых творчых планаў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *