Бярэзінскія педагогі прынялі ўдзел у калядных чытаннях

У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшлі першыя калядныя абласныя педагагічныя чытанні

Арганізатарамі мерапрыемства на тэму “Хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай адукацыі” выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама і Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Яны разам з удзельнікамі мерапрыемства абмеркавалі пытанні духоўна-маральнага выхавання дзя-цей, пазнаёміліся з Міжнароднай фестывальнай выставай дзіцячага малюнка «Мы малюем свет сям’і» і міжнароднай партнёрскай фо-тавыставай «4383 дні дзяцінства» пры ўдзеле Беларускага дзіцячага фонду. У рамках сустрэчы прайшлі прэзентацыі дзейнасці абласных рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральным выхаванні вучняў.
У І абласных калядных педагагічных чытаннях бралі ўдзел епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Праасвяшчэнны Веніямін, настаяцель храма Мінскай іконы Боскай Мацеры горада Смалявічы іерэй Нікадзім, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Іван Чарот, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і кіравання ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Алена Зянько і кіраўнікі ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці, якія валодаюць эфектыўным вопытам духоўна-маральнага выхавання вучняў.
Усе ўдзельнікі І калядных абласных педагагічных чытанняў атрымалі ў падарунак кніжныя выданні ад духоўніка Абласнога дабрачыннага фестывалю-марафону «Крылы анёла» протаіерэя Ігара Карасцялёва і выдавецтва Беларускага Экзархата, а таксама выданне з вопыту работы педагогаў Міншчыны па маральным выхаванні «Хвілінкі духоўнасці».
Святочны настрой і цёплую калядную атмасферу стварылі музычныя нумары «Дева Мария», «Милосердие», «Праздник Христова Рождества» ў выкананні лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў, вакалісткі прадзюсарскага цэнтра абласнога фестывалю-марафону «Крылы анёла» Марыяны Бабіч, а таксама дзіцячага паэта, пісьменніка і кампазітара, лаўрэата прэміі дзіцячага фонду «Друг детей», аўтара названых музычных твораў.
— Ужо зроблены першыя крокі ў вырашэнні духоўна-маральнага выхавання моладзі, — падвяла вынікі мерапрыемства начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама. — Рэалізуецца праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускай Праваслаўнай царквой. У мінулым годзе стартаваў праект “Духоўнасць. Гармонія. Прыгажосць”, у рамках якога праводзяцца мерапрыемствы “Сям’я ў сучасным свеце: значэнне, тэндэнцыі, перспектывы”.
Даведка. У пяці ўстановах адукацыі Мінскай вобласці рэалізуюцца рэспубліканскія інава-цыйныя і яшчэ ў 6 — абласныя педагагічныя праекты па духоўна-маральным выхаванні, у 312 — вядуцца факультатыўныя заняткі па асновах праваслаўнай культуры па жаданні дзяцей і іх бацькоў. У дапамогу настаўнікам адкрыты 19 рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральным выхаванні вучняў на праваслаўных традыцыях беларускага народа.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *