КалейдаскоП

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ
Па стане на 1 сакавіка ў ЗАТ “Клявіца” і ААТ “Месціна” ўтрымліваецца 25 800 свіней. Заданне праграмы “Свініна” па павелічэнні пагалоўя выканана на 2 працэнты. Крыху прыраслі валавыя і сярэднесутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы. Так, у ААТ “Месціна” жывёла ўдзень набірае вагу па 213, а ў ЗАТ “Клявіца” – 588 грамаў.
ДАШКОЛЬНАЕ
ВЫХАВАННЕ
На гэтым тыдні ДУА “Дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці ”Крынічанька” ясляў–садка №3 горада Беразіно” запрасіў вядучых выхавальнікаў раёна на чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання пад назвай “Дзіцячы дызайн у дашкольнай установе”. У рамках яго былі наладжаны адкрытыя заняткі ў групе “Фантазёры” “Добрыя справы жывуць на белым свеце”, “Стары Хатабыч у гасцях у юных дызайнераў”. Не пакінуў раўнадушнымі ўдзельнікаў і прагляд выставы дызайну лялечнай вопраткі і заняткі ў майстар-класе кіраўніка выяўленчай студыі Дзмітрыя Сыча. Закончылася мерапрыемства выступленнем загадчыцы дашкольнай установы Алены Рубацкай.
ШКОЛЬНЫЯ СПРАВЫ
19 сакавіка прайшоў раённы этап 7-ых абласных гульняў сярод каманд клуба вясёлых і знаходлівых юных інспектараў дарожнага руху пад назвай “Дзяржаўтаінспекцыі-75!”. Тут за званне самых–самых змагаліся 10 каманд. У выніку першае месца заняла каманда “Адрэналін” установы адукацыі “Бярэзінская дзяржаўная гімназія”. Другое і трэцяе месцы адпаведна былі прысуджаны камандам устаноў адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 горада Беразіно” і “Багушэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы садок-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”.
СПРАВЫ СУДОВЫЯ
У сакавіку суд Бярэзінскага раёна правёў адкрытае судовае пасяджэнне па факце злоснага ўхілення ад адбыцця пакарання ў выглядзе выпраўленчых работ у адносінах да 36-гадовага жыхара вёскі Лешніца. Прыгавор суда – абмежаванне свабоды з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Рашэнне суда разам з абвінавачваемым выслухалі 25 асоб, якія маюць судзімасць і стаяць на ўліку ў крымінальна-выпраўленчай інспекцыі РАУС. Таксама гэтым грамадзянам быў прадэманстраваны відэафільм “Святло ў канцы тунэля” і наладжана прафілактычная гутарка пракурорскімі работнікамі па пытаннях выканання дзеючага заканадаўства.
СПОРТ
У сакавіку прайшло першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 1996 года нараджэння і маладзей. Тут каманда гадаванцаў трэнера Святланы Грыбко ў складзе Юліі Грыцкевіч і Карыны Бурай заняла другое месца. У асабістым першынстве трэцяе месца сярод 20 удзельнікаў атрымала Вольга Грамыка.

ДАШКОЛЬНАЕ ВЫХАВАННЕ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *