Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 15.02.2022 Man
Comment 777
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Аляксандр КАНДРАЛЬ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Бярэзінскай гімназіі:

– Мяне, як настаўніка гісторыі, педагога, і сакратара пярвічнай арганізацыі БРСМ, у першую чаргу зацікавілі ў праекце абноўленай Канстытуцыі такія новаўвядзенні, як захаванне гістарычнай памяці і накірунак на патрыятычнае выхаванне. І гэта вельмі правільна, таму што нельга эфектыўна будаваць будучыню краіны, страціўшы памяць пра мінулае. Ні для каго не сакрэт, колькі разоў розныя “спецыялісты” хацелі перапісаць гісторыю перамогі нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падаць яе ў скажоным варыянце.

І праект абноўленай Канстытуцыі забяспечвае захаванасць нашай сапраўднай гісторыі, а клопат аб патрыятычным выхаванні дазволіць укараніць гэтыя патрэбныя веды ў свядомасці падрастаючага пакалення. Да таго ж асобна радуе, што на заканадаўчым узроўні забяспечваецца прадухіленне распаўсюджвання ідэй нацызму, неанацызму і адпаведных разбуральных тэндэнцый. Таму 27 лютага я абавязкова пайду на рэферэндум і прагаласую за Асноўны Закон – гарант мірнага неба над нашай краінай.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31