Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 17.02.2022 Man
Comment 860
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Людміла АЎТУХОВА, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Уша”:

– Усё менш і менш час узастаецца да правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Надыходзіць час нашага выбару – як і за што мы прагаласуем, наколькі актыўнымі будуць нашы дзеянні.

Дата 27 лютага, дзень асноўнага галасавання, мне падаецца вельмі сімвалічнай, бо гэта перадапошні дзень зімы, надыход вясны, калі распачынаюцца і вядуцца многія сельскагаспадарчыя кампаніі, асноўнай з якіх з’яўляецца сяўба. Дык вось, наколькі актыўна, паспяхова і ў аптымальныя тэрміны мы (не толькі наша гаспадарка, а і ўсе аграрыі краіны) правядзём яе, настолькі сытым, багатым і эканамічна стабільным выдасца ўвесь будучы год. Аналагічна і з рэферэндумам: наколькі актыўна, мудра і правільна прагаласуем мы за прапануемыя змяненні ў Асноўны Закон, настолькі багатыя, як у маральным, так і эканамічным плане, вынікі будем мець пасля. Прычым, не толькі мы будзем карыстацца імі, а і нашы дзеці, наступныя пакаленні.

Давайце ж падключым сваю свядомасць, гаспадарлівасць і празарлівасць, не застанёмся ўбаку ад такой гістарычнай падзеі і станем яе актыўнымі ўдзельнікамі, стваральнікамі нашай будучай!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30