У новы год з добрымі навінамі!

Date 31.12.2022 Man
Comment 1416
У новы год з добрымі навінамі!

У новы год – толькі з добрым настроем! У новы год – толькі са станоўчымі эмоцыямі! У новы год – толькі са шчырасцю і сяброўствам! А мы, супрацоўнікі газеты “Бярэзінская панарама”, дадаём: у новы год – толькі з добрымі навінамі!

Цэлы мех добрых навін, якіх хопіць ажно на ўвесь 2023 год, прынеслі да нас у рэдакцыю нашы любімыя Навагоднія персанажы – Дзед Мароз (ён жа наш даўні сябра і памочнік Алег Купіч) і Снягурка (не менш папулярны няштатны аўтар і няўрымслівы па характары чалавек Кацярына Аўрамчык). Прынеслі і пакінулі нам гэты мяшок, каб мы штораз, выпускаючы свежы нумар газеты, развязвалі яго і даставалі на свет чарговую свежую і абавязкова толькі добрую навіну. Паабяцалі, што недахопу ў навінах не будзе.

Так што, шаноўныя, да хуткай сустрэчы ў новым годзе. Чытайце, цікаўцеся, выпісвайце, сябруйце. Добрыя навіны ад нашай добрай газеты вам гарантаваны!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Лістапада 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30