Вінавата сухая расліннасць

Date 15.03.2022 Man
Comment 1467
Вінавата сухая расліннасць

Наступіўшыя вясеннія дні традыцыйна істотна павяліваюць нагрузку на супрацоўнікаў выратавальнай службы раёна: то тут, то там рэгіструюцца пажары, выкліканыя палам леташняй травы, якія нярэдка пагражаюць узгараннем дамаўладанняў і лясных масіваў. Прычына такой з’явы – усё тая ж: невыкананне грамадзянамі норм супрацьпажарнай бяспекі пры навядзенні парадку.

 

Таму раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз нагадвае аб захаванні ўсіх супрацьпажарных мер пры правядзенні работ на зямлі і пры выпальванні сухой расліннасці – у асаблівасці. Ваша неахайнасць не толькі гранічыць з рызыкай страціць у полымі сваю маёмасць, але і атрымаць за свае неабдуманыя дзеянні ўнушальны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

Наогул, выпальванне сухой расліннасці на корані як на прыватных падворках, так і ў грамадскіх месцах катэгарычна забаронена!

Тэлефоны сузжбы выратавання – 101 і 112.

Анатоль ПАЛЫНСКІ

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31