Праца – у радасць

Date 22.03.2022 Man
Comment 1293
Праца – у радасць

Бывае так, што ўладкуешся на работу адзін раз і прыкіпіш да яе душой, не адарваць, і ўсё тут табе ў радасць і па сэрцу.

Менавіта так і здарылася з вадзіцелем аўтамабіля камунальнага вытворчага прадпрыемства “Бярэзінская ЖКГ” Сяргеем Сямашка, які аддаў роднаму прадпрыемству ўжо больш за 20 гадоў жыцця. Пачынаў тут адразу слесарам, потым шчыраваў на смеццявозе, а пасля пачаў вазіць брыгаду па абслугоўванні цепласетак горада і раёна.

Работы на дадзеным участку ў камунальнікаў заўсёды ўдосталь у любую пару года, не толькі зімой, калі выяўляюцца асаблівыя нагрузкі ацяпляльнага перыяду. Аўтамабіль Сяргея Мікалаевіча дагледжаны і на хаду. Вадзіцель заўжды запатрабаваны ў калектыве, выдатна спраўляецца з даведзенымі заданнямі. Таму зусім невыпадкова, што яго кандыдатура прапанавана на раённую Дошку гонару. Проста патрэбны чалавек знаходзіцца на сваім месцы і лічыць гэта гонарам.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Лістапада 2023 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30