Юныя футбалісты атрымалі падарункі ад “Дынама-Мінск”

Date 29.04.2022 Man
Comment 1679
Юныя футбалісты атрымалі падарункі ад “Дынама-Мінск”

Сёння юных спартсменаў, наведвальнікаў футбольнага аддзялення дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву ў г.Беразіно чакаў прыемны сюрпрыз.

Наведаліся госці ў асобах генеральнага дырэктара футбольнага клуба “Дынама-Мінск” Андрэя Толмача, начальніка ўпраўлення нацыянальных каманд Міхаіла Пракапенка, начальніка галоўнага ўпраўлення спорта і турызма Мінскага аблвыканкама Яўгенія Булойчыка, якія прывезлі спонсарскую дапамогу ад “Дынама-Мінск”.

Юныя футбалісты атрымалі 20 камплектаў футбольнай формы.

- Вельмі прыемна атрымаць падтрымку спонсараў, нашых шаноўных старэйшых калег, - пракаментаваў трэнер Сяргей Булойчык. – Хто ведае: можа хтосьці з сённяшніх дзяцей у будучым папоўніць шэрагі вядомага ў свеце футбольнага клуба “Дынама-Мінск”.

Юныя футбалісты, не губляючы часу, зараз жа прымералі новыя формы і сфатаграфаваліся на памяць з гасцямі.

Візіт гасцей адбыўся у рамках падтрымкі і развіцця футбола ў малых раёнах.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30