Са святам, медыкі!

Date 17.06.2022 Man
Comment 1170
Са святам, медыкі!

Заўтра людзі ў белых халатах адзначаць сваё прафесійнае свята – Дзень медыцынскіх работнікаў. Годна сустрэнуць яго і прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя Бярэзіншчыны.

На іх рахунку нямала выратаваных жыццяў, нястомная дзейнасць па прафілактыцы захворванняў і прапагандзе здаровага ладу жыцця, вялікая заслуга ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Тут працуюць шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў і маладых медработнікаў, якія ўжо за непрацяглы час сваёй дзейнасці паспелі заслужыць аўтарытэт і павагу бярэзінцаў. Дзякуючы іх агульным намаганням у нас адступае боль, з‘яўляецца вера ў жыццё, не страчваецца надзея.
Высакародная справа барацьбы за жыццё заўсёды знаходзіць у нашых сэрцах пачуццё ўдзячнасці за гэтую няпростую працу, і мы часта шчыра паўтараем: “Дзякуй, доктар!” Не забудзьце сказаць гэтыя словы і заўтра: людзі ў белых халатах таго сапраўды заслугоўваюць.
– Дзякуй усім медыцынскім работнікам, ветэранам за вашу нялёгкую працу, – гаворыць галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук. – Агульны наш поспех складаецца з укладу кожнага з нас. Жадаю вам, вашым блізкім здароўя, энергіі і дабрабыту.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30