І лагатып, і сімвалічны сцяжок

Date 21.08.2022 Man
Comment 1100
І лагатып, і сімвалічны сцяжок

Не так часта ўбачыш на дарогах Бярэзіншчыны аўтамабілі з чырвоным сцяжком, на якім вялікімі белымі літарамі напісана лічба “1000”.

Калі сустрэнеце такую, то ведайце, што за рулём – адзін з вадзіцеляў-тысячнікаў, перадавік сёлетняга жніва.

У гэты чацвер з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК такі флажок атрымаў і вадзіцель СУП “Здравушка-агра” Мікалай Шах.

Да таго ж, першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян уручыла мужычыну за яго намаганні і працоўную перамогу Падзяку раённага выканаўчага камітэта. Дадаткам стаў і адпаведны лагатып на борт аўтамабіля з указаннем прыналежнасці яго ўладальніка да ліку тысячнікаў.

Так на Бярэзіншчыне шануюць і ўшаноўваюць сваіх лепшых хлебаробаў і ўдзельнікаў жніва. Хвала ім за старанную працу і паклон!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.    

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30