Зроблена ў Беларусі. Праверана практыкай

Date 23.08.2022 Man
Comment 1187
Зроблена ў Беларусі. Праверана практыкай

Бярэзінскія аграрыі даўно з’яўляюцца прыхільнікамі тэхнікі айчыннай вытворчасці. Яна спраўна працуе і заваявала аўтарытэт і павагу сярод механізатараў, камбайнераў і спецыялістаў. А яе абслугоўванне знаходзіцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у замежных аналагаў, бо па першым часе эксплуатацыі яны знаходзяцца на гарантыйным абслугоўванні, ды і праблем з запчасткамі да іх не бывае.

Так, з 56 існуючых у гаспадарках раёна камбайнаў 53 – беларускай вытворчасці (у тым ліку два новай мадэлі – КЗС-1624 і КЗС-2124) і ўсяго тры некалі папулярныя “Доны”, якім пераваліла за 15 гадоў. Тое ж можна сказаць і пра трактарную тэхніку. На 1 ліпеня 2022 года на балансе сельгасвытворцаў знаходзілася 243 трактары, з іх 53 - энерганасычаныя трактары, 61 маркі МТЗ-1221 і іншыя. Аналагічная сітуацыя і па кормаўборачнай тэхніцы. Такіх камбайнаў на Бярэзіншчыне 37. Да гэтай колькасці дададзім яшчэ і 47 пагрузчыкаў, яны – выключна выт-ворчасці “Амкадора”.

Паралельна з выкарыстаннем існуючай тэхнікі ідзе і паступовае яе абнаўленне. Так, за апошнія тры гады камбайнавы парк папоўнілі ААТ “Брадзец”, “Першамайскі”, “Пагост”, “Уша”, сельгасфіліялы “Ома”, “Арэшкавічы” і “Здравушка-агра”, корманарыхтоўчыя камбайны набывалі ААТ “Багушэвічы”, “Брадзец”, “Пагосцкі”, “Уша”, СУП “Здравушка-агра” і “АграМАЗ”, нямала паступіла і новых трактароў. Уся набытая тэхніка толькі айчыннай вытворчасці.

Шырока выкарыстоўваюцца на нашых палетках і прычапныя і навясныя агрэгаты, выпушчаныя беларускімі прадпрыемствамі. А напярэдадні жніва ў СУП “АграМАЗ” уступіў у дзеянне новы сучасны зернесушыльны комплекс вытворчасці “Амкадора”. Дарэчы, і ўсе астатнія аналагічныя комплексы створаны іменна па яго распрацоўках.

Сяргей СЫРАКВАШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Карта раёна на 23 жніўня На контроле - жатва »
« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30