Нягледзячы на тое, што наш рэгіён у справаздачным перыядзе папрацаваў стабільна, па некаторых пазіцыях яму патрэбна падцягнуць асобныя паказчыкі (асабліва ў сельскагаспадарчым сектары) і палепшыць стан эканомікі. На гэтую акалічнасць звярнуў сваю ўвагу ва ўступным слове старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук.
На пасяджэнні выканкама начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Валянціна Раманоўская прадаставіла прысутным інфармацыю аб выкананні бюджэта раёна за першыя шэсць месяца гэтага года.